Такую заяву яна зрабіла 23 жніўня падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў Кіеве, пасля завяршэння іх двухгадзіннай сустрэчы.

«Калі мы (у Германіі) гаворым пра федэралізацыю, то маецца на ўвазе нямецкі тып федэрацыі. Мы разумеем, што ва Украіне гэта называюць дэцэнтралізацыяй і гэта — менавіта тое, чаго хоча прэзідэнт Парашэнка,

і мы гэта падтрымліваем», - заявіла канцлер.

Меркель перакананая, што такую пазіцыю таксама мае яе намеснік, міністр эканомікі Нямеччыны, лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў Зігмар Габрыэль, які ў газетным інтэрв'ю заклікаў да федэралізацыі Украіны.

«Тое, што я сказала — гэта не проста маё меркаванне, гэта таксама меркаванне віцэ-канцлера», — сцвярджае яна.

Меркель таксама заклікала еўрапейскіх палітыкаў ўстрымацца ад заяваў з гэтай нагоды.

«Мы разумеем, што калі ва Украіне гаворыцца пра федэралізацыю, для вас гэта азначае іншае, гэта таксама азначае страту суверэнітэту», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?