Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і раіць назапасіцца цярпеннем.

Пра гэта яна заявіла падчас сумеснай з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Меркель адзначыла, што ёй часта задаюць пытанне Крыма. Яна адзначыла, што анэксія Крыма з'яўляецца несправядлівай. «Але прайшлі месяцы і яго не аддалі назад. Часта, калі вырашаюцца палітычныя пытанні, трэба вельмі шмат цярпення і намаганняў», — адзначыла канцлер Нямеччыны.

«Гэта (анэксія Крыма - рэд.) адбылося з парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці ў Еўропе. Калі мы прызнаем такі прынцып, то тады гэта можа адбыцца дзе заўгодна ў Еўропе», - заявіла Меркель.

Яна адзначыла, што гэта нясе пагрозу цэласнасці любой еўрапейскай дзяржавы.

«Важнае прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці пасля Другой сусветнай вайны», - адзначыла яна.

«Гэта трэба разглядаць як наступны крок, каб захаваць Данецк і Луганск», - заявіла канцлер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?