Выступаючы ў Кіеве з нагоды Дня незалежнасці прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў аб тым, што Украіна «павінна абавязкова ўмацоўваць армію».

Прэзідэнт паабяцаў, што да канца года Узброеным сілам выдзеляць «мільярды грыўняў».

А згодна з планам на 2015-2017 гады, на войска прадугледжана выдзеліць больш за 40 мільярдаў. «Гэта дазволіць мадэрнізаваць, закупіць і паставіць у войска самалёты, верталёты, баявыя караблі і катары», — сказаў прэзідэнт.

«На жаль, для Украіны заўсёды будзе ваенная пагроза, і з гэтым трэба навучыцца жыць», - сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, раней ўкраінская эліта «ў прыступе пацыфісцкіх ілюзій грэбавала арміяй».

Паводле яго слоў, пасля параду з Хрышчаціка ў зону АТА паедзе калона новай і адрамантаванай тэхнікі.

«Айчынная вайна 2014»

Цяперашні канфлікт на Усходзе «магчыма, увойдзе ў гісторыю як Айчынная вайна 2014», сказаў спадар Парашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што гэты канфлікт выйшаў за рамкі «двухбаковых адносінаў» і «ставіць пад пагрозу еўрапейскую бяспеку».

«У цэнтры Еўропы, у 21-м стагоддзі зроблена спроба перайсці межы суверэннай краіны. Свет быццам вярнуўся ў 30-я гады», - сказаў прэзідэнт.

Ён таксама назваў ЕС, ЗША і іншыя дзяржавы «сапраўднымі сябрамі Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?