Як паведамляе прэс-служба Луганскага гарадскога савета, у горадзе ўжо 22 дні цалкам адсутнічаюць святло, вада, мабільная і стацыянарная сувязь.

«Абстрэлы горада не спыняюцца: штодня ў выніку трапляння снарадаў адбываюцца разбурэнні жылых дамоў і аб'ектаў гарадской інфраструктуры», - гаворыцца на сайце гарсавета.

Па словах прэс-службы, перад жыхарамі гэтага абласнога цэнтра на ўсходзе Украіны востра стаіць праблема адсутнасці вады.

«У Луганск доўгі час не пастаўляюць прадукты, медыкаменты і паліва. Не ажыццяўляюцца выплаты заробкаў, пенсій і сацыяльных выплат», - інфармуе прэс-служба гарадскога савета Луганска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?