З панядзелка, 25 жніўня, у Мінску з'явіцца новы аўтобусны маршрут. Гэта будзе аўтобус №111, які ў гадзіны пік (прыкладна з 7 да 9-й раніцы, і з 16 да 18:30) будзе рабіць рэйсы па маршруце «Аэрапорт Мінск-1» — «Плошча Перамогі».

Такім чынам будзе дублявацца частка маршруту №100, новы маршрут зроблены для разгрузкі згаданага маршруту.

Прыпынкі на маршруце застаюцца тыя ж: Аэрапорт «Мінск-1», Чкалава, гасц. Спадарожнік, Маскоўская, Плошча Незалежнасці, Валадарскага, вул. Леніна, Кастрычніцкая, Я.Купалы, Плошча Перамогі (і ў зваротным кірунку).

Першы рэйс ад прыпыначнага пункта «Аэрапорт «Мінск-1» ў 07:02. Апошні з раніцы ў 08:59, у другой палове дня з 16:06 да 18:03. Інтэрвал хаджэння — 9 хвілін.

У зваротным кірунку: першы рэйс (ад Плошчы Перамогі ў 07:22, апошні ў 09:17), у вячэрні час: пачатак руху ў 16:26, заканчэнне ў 18:23).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0