Учора ў Канстанцінаўцы спецгрупай МУС пасля жорсткага збройнага супраціву быў затрыманы асабісты ахоўнік тэрарыста Гіркіна. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Думаю, што зараз мы даведаемся таямніцу знікнення Стралкова-Гіркіна і шмат іншых падрабязнасцей аб злачынствах тэрарыстаў пачынаючы з захопу Славянскага гараддзела міліцыі, а можа і больш ранніх падзей», — піша ён.

Дарадца Авакава адзначыў, што затрыманне тэрарыста адбывалася ва ўмовах жорсткага супраціўлення.

«Учора раніцай група затрымання з лепшых байцоў спецпадраздзялення «Сокал» выехала на месца затрымання — вышынны жылы дом у спальным масіве ў Канстанцінаўцы. Падняўшыся на 7-ы паверх пазванілі ў дзверы, прадставіўшыся камунальнай службай на прадмет праверкі лічыльнікаў. Аднак тэрарыст адчуў, што па яго прыйшлі зусім не камунальнікі і адкрыў агонь з аўтамата праз дзверы», — піша Герашчанка.

Супрацоўнікі міліцыі адкрылі агонь у адказ і паранілі тэрарыста ў плячо, пасля чаго выбілі дзверы і затрымалі параненага тэрарыста.

«Заўважу, што тэрарыст быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?