Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў мяркуе, што вайну, якую прэзідэнт РФ Пуцін абвясціў супраць усёй Украіны, спыніць можа толькі ўкраінская армія.

«Безумоўна трэба весці дыпламатычныя перамовы і кансультацыі, якія не спыняць шлях мірнага вырашэння праблемы.

Але скажу вам шчыра, я не веру ў тое, што можна дасягнуць выніку менавіта дыпламатычным шляхам», — сказаў Турчынаў ў эфіры 5 канала.

«Толькі Украінская армія, Нацыянальная гвардыя здольныя завяршыць гэтую вайну, цалкам вызваліўшы тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей. Іншага рэалістычнага варыянту на сёння, на жаль, не існуе», - адзначыў спікер ВР.

Нагадаем, што 26 жніўня ў Мінску павінны прайсці перамовы Украіна — Мытны саюз — ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?