Ірына Кужэльная

Справа на падставе ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (катаванне) распачата ў дачыненні да маці зніклай у Лагойскім раёне (Мінская вобласць) 23 лістапада сямігадовай Ірыны Кужэльнай папярэднім расследаваннем Лагойскага РАУС.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Мінаблвыканкама, справа распачата на падставе ўстаноўленых фактаў жорсткага абыходжання жанчыны з дзіцем. Высветлілася, што яна ўжо была аднойчы пазбаўлена бацькоўскіх правоў і дзяўчынка некаторы час жыла ў Бараўлянскім інтэрнаце. 29 лістапада маці дзяўчынкі затрымалі на трое сутак.

Саму Ірыну Кужэльную, вучаніцу Беларуцкай сярэдняй школы, знайсці пакуль не ўдалося.

Паводле звестак БелаПАН, у апошнія дні супрацоўнікі міліцыі працавалі ў тым ліку ў Астрашыцкім гарадку, дзе людзі нібыта бачылі дзіця. Тут дзяўчынка з маці жыла да пераезду ў Беларучы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Глядзі яшчэ:
Дзе Ірына Кужэльная?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0