Раніцай 25 жніўня калона расійскіх войскаў увайшла на тэрыторыю Украіны, пачала абстрэльваць Новаазоўск і рушыла на Марыупаль.

«Мы назіралі, як расійскі дэсант зайшоў з боку мяжы праз палі. У калоне былі танкі, БТР і «Камазы».

Яны размясціліся на полі паміж вёскамі Шчарбак і Маркіна, крыху вышэй за пункт пропуску «Новаазоўск». Іх дазор і некалькі танкаў выйшлі ў раён пасёлка Розы Люксембург», — распавёў памежнік Дзмітрый з часткі 9937 Данецкага пагранічнага атрада, перадае ТСН.

Расійскія войскі ўвайшлі ўглыб тэрыторыі Украіны на 4-5 км, а дазор прайшоў крыху далей - на 10 км.

Украінскія памежнікі адступілі, адлегласць паміж імі і войскамі — 3-4 км. Нашы ваенныя налічылі не менш за 10 танкаў, на БТРах - сцягі дэсанту.

«Мы — пяхота, а супраць нас танкі, БТР і артылерыя. Абарону трымаць пры наступе мы яшчэ зможам, калі будзе наступаць пяхота, узмоцненая БТРамі, але не пры наступе танкаў», — кажа Дзмітрый.

Па словах памежніка, расіяне пачалі абстрэльваць іх ранейшыя пазіцыі пад Новаазоўскам, калона рушыла па прамой дарозе на Марыупаль.

У той жа час, у прэс-службе Данецкага пагранічнага атрада распавялі, што не валодаюць інфармацыяй пра ўварванне расійскіх войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?