Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі мае шэраг прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы ЖКГ у краіне. 

Як паведаміў у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» вечарам 24 жніўня міністр Андрэй Шорац, сёння структуры абласных упраўленняў ЖКГ маюць розную колькасць і форму. «Мы прапаноўваем стварыць тыпавую структуру, каб павысіць эфектыўнасць працы», — сказаў ён. 

«Падчас працы групы (рабочая група па праблемных пытаннях у ЖКГ.) і да гэтага мы бачылі, што ў ЖБВК, у таварыствах уласнікаў вельмі часта ў плацёжку ўключаюцца тыя плацяжы, якіх не павінна быць. Гэта паборы і ўнёскі», — канстатаваў Шорац. Гаворка ідзе, напрыклад, пра падпіску на часопісы і газеты старшыні таварыства, пра запраўку палівам яго асабістай аўтамашыны. 

Міністэрства ЖКГ прапаноўвае, каб на дадатковыя віды камунальных паслуг абавязкова быў дагавор паміж грамадзянінам і ЖБВК ці таварыствам і толькі пры згодзе грамадзяніна. 

Прадставіўшы прапановы, міністр «супакоіў», што таннейшымі паслугі ЖКГ не стануць. Паводле яго слоў, узровень пакрыцця расходаў насельніцтвам складае каля 31%.

«Мы спрабуем паменшыць бюджэтную частку, якая накіроўваецца на субсідаванне арганізацый ЖКГ. За кошт зніжэння ўласных расходаў і за кошт павышэння плацяжоў, зразумелых, простых, празрыстых, будзем павышаць узровень пакрыцця затрат і зніжаць долю бюджэтнага фінансавання», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?