Пра гэта грамадскі актывіст напісаў толькі што ў сваім фэйсбуку.

«Хочуць, каб дзверы адчыніў. А мне не хочацца) Дамовіліся, што роўна праз 2 гадзіны выйду самастойна. Пайду з рэчамі само сабой. Бывай, дарагі ФБ! Убачымся праз пару тыдняў», — напісаў Павел. Праз некаторы час Павел з рэчамі выйшаў на вуліцу, а яшчэ праз нейкі час яго заьрала міліцыя.

фота Аляксандры Дынько

фота Аляксандры Дынько

Нагадаем, што ўчора Павел Вінаградаў напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана», што Zmena развесіла па Беларусі 100 бел-чырвона-белых сцягоў.

«Акцыя ні да чога не прымеркаваная, проста хацелі нагадаць, што БЧБ — гэта добра», — напісаў учора Павел.

Вінаградаў — былы палітвязень, адбываў тэрмін за падзеі Плошчы 19 снежня 2010 г., пасля вызвалення з турмы, дзе правёў больш за 8 месяцаў, грамадскай дзейнасці не спыніў, колькасць адміністрацыйнага арышту за праведзеныя акцыі налічвае ўжо больш за 100 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0