itar-tass.com

itar-tass.com

«Расія прызнала Пятра Парашэнку, нягледзячы на ўсе «нюансы», і разлічвае, што ён выкарыстае мандат даверу для таго, каб спыніць вайну», пра гэта заявіў у панядзелак на брыфінгу міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі на Украіне 25 мая, перамогу атрымаў Пятро Парашэнка. Па дадзеных ЦВК, ён набраў 54,7% галасоў выбаршчыкаў.

«Мы прызналі прэзідэнта Парашэнку і разлічваем, што ён выкарыстае мандат даверу з усімі нюансамі тых выбараў, якія прайшлі 25 мая, для таго, каб спыніць вайну, а не для таго, каб распальваць канфлікт і заганяць яго глыбей і глыбей», — падкрэсліў міністр.

«Нацыянальная згода павінна быць галоўнай задачай любога лідара», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?