Рух транспарту на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў у Мінску, а таксама МКАД будзе часова абмежаваны 26 жніўня, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«З 10.30 рух усіх відаў транспарту будзе часова абмежаваны па меры руху аўтакалон аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння», — сказала Таццяна Харлінская. Пасля праходжання калон рух будзе аднаўляцца. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць забяспечваць бяспеку дарожнага руху на гэтых участках дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?