«Пскоўская губернiя» апублікавала на сваім сайце фатаграфіі магіл, у якіх, паводле інфармацыі выдання, пахаваныя дэсантнікі Кічаткін і Осіпаў.

Партал Slon.ru сёння паведаміў, што на могілках блізу палігона 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў вёсцы Выбуты Пскоўскай вобласці прайшло пахаванне некалькіх вайскоўцаў.

Крыніцы Дождя таксама пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Па словах крыніцы Slon.ru, дзве свежыя магілы на гэтых могілках належаць байцам Кічаткіну і Осіпаву.

Прычына і месца гібелі байцоў падчас цырымоніі не называліся.

Напярэдадні журналіст «Русской планеты» Ілля Васюнін датэлефанаваўся да жонкі Леаніда Кічаткіна і пагаварыў з нейкім чалавекам, які прадставіўся Кічаткіным, паведамляе Дождь.

«Пскоўская губернiя» — незалежная рэгіянальная газета, якая не належыць органам дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання і палітычным арганізацыям. Заснавана і выходзіць у свет штотыдзень са жніўня 2000 года.

Раней таксама паведамлялася, што пскоўскія дэсантнікі маглі загінуць у ходзе баёў на Украіне, куды былі перакінутыя.

Афіцыйна лічыцца, што расійскія вайскоўцы не бяруць удзелу ў канфлікце на Данбасе.

У сваю чаргу блогер радыёстанцыі «Эхо Москва» Алена Васільева сёння паведаміла, што ў аўторак у Пскове — жалоба.

Заўтра ў Пскове жалоба. Улада спрабуе растлумачыць мясцоваму насельніцтву, што падчас вучэнняў на палігоне пад Псковам узарвалася некалькі дэсантнікаў Пскоўскай дэсантнай дывізіі».

«Чуткі ходзяць розныя: 10-15 чалавек. Шайгу спешна вылецеў у Пскоў. Адначасова 18 жніўня прэзідэнт Расіі сваім Указам N571571 «Аб узнагароджанні ордэнам Суворава 76-й Гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі «узнагароджвае дэсантнікаў ордэнам Суворава», адзначыла Васільева.

Паводле яе слоў, ордэн Суворава ўручаецца выключна за баявыя заслугі. Гэта значыць, у мірны час атрымаць такі ордэн немагчыма, толькі калі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0