СБУ заяўляе, што захапіла 10 расійскіх салдат

СБУ заяўляе, што захапіла 10 расійскіх салдат

Міністр абароны Украіны Валерый Геляцей размясціў сёння ў сваім фэйсбуку зварот да родных і блізкіх расійскіх ваеннаслужачых:

«Сёння Узброеныя Сілы Украіны захапілі ў палон шмат расійскіх вайскоўцаў. Афіцыйна яны знаходзяцца на вучэннях у самых розных кутках Расійскай Федэрацыі. Рэальна — удзельнічаюць у ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Іх родныя даўно не могуць выйсці з імі на сувязь і не ведаюць нічога пра іх месцазнаходжанне. Тэрарысты засыпаюць целы загінулых будаўнічай тэхнікай, не пакідаючы нават надпісаў на крыжах.

Я звяртаюся да сваякоў расійскіх вайскоўцаў.

Неадкладна даведайцеся, дзе на самай справе знаходзяцца вашы родныя. Забярыце іх з Украіны, дзе яны вымушаныя гінуць за прыватныя інтарэсы жмені крамлёўскіх чыноўнікаў, якім абыякавы лёс вашых сваякоў і вашай краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0