Свет7171

Гэта не наша вайна: ваеннапалонныя расійскія дэсантнікі заклікалі Пуціна спыніць адпраўляць войскі ва Украіну ВІДЭА

Палонныя расійскія дэсантнікі на допытах распавялі пра мэты, з якімі яны прыбылі ва Украіну.

Відэа з допытамі расійскіх вайскоўцаў з'явілася на Facebook-старонцы прэс-цэнтра АТА.

Адпраўляючы дэсантнікаў з 98-й дывізіі ва Украіну, ваеннае начальства дэзінфармавала іх. У прыватнасці, адзін з затрыманых на старонцы Вконтакте паведаміў, што адпраўляецца «ў камандзіроўку». Пра гэта ж заявіў палонны Смірноў. Паводле яго слоў, падпалкоўнік Немаляеў праінфармаваў членаў дывізіі толькі толькі аб вучэннях.

Між тым, яфрэйтар Раманцаў на пытанне, як ён расцэньвае дзеянні Узброеных сіл Украіны, якія абстралялі іх тэхніку, адказаў, што ўкраінцам было невядома, чые баявыя машыны гэта былі. Ён таксама дадаў, што ўкраінскія вайскоўцы абаранялі сваю зямлю.

У той жа час, яфрэйтар Мільчакоў прызнаўся, што, каб яго воля, ён бы «нікуды не лез». «Я ўвогуле лічу, што Украіна — незалежная рэспубліка. Калі там ёсць нейкія праблемы, то няхай яны ўнутры вырашаюцца», — сказаў ваенны. Па словах дэсантніка, іх паслалі ва Украіну, але пра мэты знаходжання не паведамілі. «Нічога не сказалі, сказалі, што здзяйсняем марш 70 кіламетраў. Выхад на тры дні», - распавёў ён.

Палонны сяржант Генералаў прызнаўся, што расійскія вайскоўцы не ведаюць, што яны робяць у Украіне і з якой мэтай. Ён таксама дадаў, што расейскія СМІ «вельмі шмат хлусяць» аб сітуацыі ва Украіне.

«Гэта робіцца, каб затуманіць людзям вочы. Расія хоча ад Украіны грошай, якія некалі даставаў былы прэзідэнт…».

Генералаў таксама заклікаў расійскія ўлады спыніць пасылаць ва Украіну «хлопцаў». «Спыніце, не трэба. Навошта? Гэта не наша вайна. І калі тут не было б нас, нічога б не было», - заявіў ён.

Учора сілы АТА затрымалі 10 расійскіх дэсантнікаў з 98-й дывізіі.

Каментары71

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт25

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%77

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць10

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане3

У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»44

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць