Зянон Ломаць

Сёньня Вярхоўны суд вынес прысуд у справе па зьбіцьці старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця

.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся ў ліпені ў Магілёве. Напрыканцы кастрычніка генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч паведаміў, што да крымінальнай адказнасьці ў справе зьбіцьця Ломаця будуць прыцягнутыя тры супрацоўнікі КДБ, а таксама супрацоўнік Рады бясьпекі. Прычым, толькі двое з абвінавачаных знаходзіліся за кратамі. Імёны падсудных не называліся да сёньняшняга дня. Судовы працэс па гэтай справе пачаўся 5 лістапада і праходзіў пры зачыненымі дзьвярыма.

Як паведамляе Радыё «Рацыя» , у выніку прысуду Сяргей Наркевіч атрымаў 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандар Арлоўскі — два гады, Юры Загорскі і Сяргей Манаеў — абмежаваньні па службе. Ім інкрымінавалася парушэньне арт. 445 КК «Перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненьнем сілы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?