Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў разлічвае, што на перамовах у Мінску Расія і Украіна прыйдуць да кампрамісу. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў Мінску.

«Галоўнае, каб вы проста, з воку на вока, размаўлялі з Уладзімірам Пуціным. І для Расіі, і для Украіны настае час ісціны. Далей кровапраліцце працягвацца не можа», - сказаў прэзідэнт Казахстана.

«Такая вялікая, добрая, багатая краіна знаходзіцца ў такім стане - балюча глядзець», — сказаў ён.

Назарбаеў падкрэсліў, што Казахстан гатовы аказаць Украіне гуманітарную дапамогу як нейтральная краіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?