Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў усім бакам канфлікту ва Украіне выйсці з яго, «захаваўшы твар».

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі краін Еўразійскай тройкі і прадстаўнікамі ЕС у Мінску, паведамляе ў сваім Твітары карэспандэнт AP Наталля Васільева.

«Усе зацікаўленыя бакі хочуць выйсці з канфлікту і захаваць твар. Я гатовы дыскутаваць аб такіх стратэгіях выхаду», — працытавала яна словы Парашэнкі.

Васільева дадала, што словы прэзідэнта Украіны гучаць «на дзіва стрымана», ён не згадвае расейскую агрэсію, яе ваенных, пастаўкі зброі і праблемы на мяжы.

У той жа час, па яе словах, ён дадаў, што Украіна не збіраецца гандляваць сваёй незалежнасцю і тэрытарыяльнай цэласнасцю.

У той жа час Пуцін, па словах Васільевай, у сваіх прамовах наогул ігнаруе вайну ў Украіне і кажа толькі пра эканоміку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?