Вярхоўны суд прыгаварыў Уладзіміра Холада да 8 год пазбаўлення волі ў выпраўленча‑працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведаміла журналістам прэс‑сакратар ВС Анастасія Цімановіч.

Нагадаем, 19 лістапада ў калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пачалося слуханне справы ў дачыненні да былога першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта — начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы Уладзіміра Холада. Судовы разбор праходзіў у закрытым рэжыме.

Расследаванне крымінальнай справы праводзілася ў галоўным упраўленні папярэдняга расследавання МУС. У Вярхоўны суд яна была накіравана 25 верасня.

Былога чыноўніка Адміністрацыі прэзідэнта абвінавацілі ў падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры, замаху на завалоданне маёмасцю шляхам махлярства ў асабліва буйным памеры і махлярстве, учыненам паўторна, у асабліва буйным памеры.

Холада затрымалі супрацоўнікі міліцыі 30 чэрвеня 2007 года. 9 ліпеня яму было прад’яўлена абвінавачанне.

Указам прэзідэнта 16 ліпеня Холад быў вызвалены з пасады члена Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якой ён знаходзіўся з 26 снежня 2006 года.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0