Украінскі руфер Рыгор Мустанг перадаў батальёну «Данбас», байцы якога ваююць у Данбасе, грошы, атрыманыя за продаж расейскаму тэлеканалу Lifenews правоў на відэа з перафарбоўкі зоркі ў жоўта-блакітныя колеры на хмарачосе ў Маскве. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сам руфер.

«Відэа з зоркі было прададзена за 5000 даляраў. Усе грошы будуць перададзеныя нашым салдатам. Я спадзяюся, што Сямён Сяменчанка, камандзір батальёна, знойдзе патрэбнае ўжытак грошам. Здароўя вам і моцнага духу», — напісаў Рыгор.

Паводле ягоных словаў, Lifenews упершыню «робяць ўнёсак у перамогу свабоды, перамогу дабра над злом».

«Нягледзячы на абвінавачванні з боку LifeNews у маёй непрыстойнасці, хачу ім нагадаць, што ўмовы дамоўленасці мелі на ўвазе перадачу эксклюзіўных правоў на відэа з гмахі на Кацельніцкой набярэжнай тэрмінам на сем дзён. Доказам маёй рацыі з'яўляецца адсутнасць гэтага відэа ў вольным доступе ў сетцы», — дадаў руфер.

Тэрмін дзеяння эксклюзіўных правоў сканчаецца ў пятніцу 29 жніўня.

Нагадаем, раней у Маскве невядомыя перафарбавалі зорку на шпілі сталінскага гмаху на Кацельніцкай набярэжнай і вывесілі на шпілі ўкраінскі сцяг. Пазней былі затрыманыя чацвёра падазраваных расейцаў. Ім пагражае да сямі гадоў зняволення.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў «сімвалічным», што напярэдадні Дня незалежнасці Украіны «ў нашы колеру размалявалі, магчыма, самы вялікі гмах у Маскве».

Пазней стала вядома, што Таганскі суд Масквы санкцыянаваў хатні арышт чатырох падазраваных ва ўсталяванні сцяга Украіны на сталінскай гмаху ў расійскай сталіцы і ў размалёўцы шпіля дома ў сіне-жоўтыя колеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?