Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун спадзяецца, што перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЕС у Мінску прынясуць адчувальныя вынікі. Аб гэтым на брыфінгу ў Нью-Ёрку паведаміў яго прэс-сакратар Стэфан Дзюжарык.

«Генеральны сакратар вітае пачатак перамоў у Мінску паміж лідарамі Мытнага саюза з Беларусі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі і прэзідэнтам Украіны пры ўдзеле прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза», — прыводзіць словы Дзюжарыка Цэнтр навін ААН. 

Пан Гі Мун спадзяецца на тое, што перамовы будуць насіць прадуктыўны характар і дапамогуць вырашыць пастаўленыя задачы як у эканамічнай галіне, так і ў тым, што тычыцца «больш шырокага палітычнага кантэксту ў сувязі з крызісам» ва Украіне. 

Каментуючы паведамленні аб захопе ўкраінскай арміяй у палон расійскіх ваенных, прэс-сакратар падкрэсліў, што гэты інцыдэнт сведчыць аб складанасці і неадназначнасці сітуацыі ва ўсходняй частцы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?