Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на брыфінгу, прысвечаным перамовам пры ўдзеле кіраўнікоў Расіі, Беларусі і Казахстана, Украіны, а таксама прадстаўнікоў Еўрасаюза, распавёў аб выніках дамоўленасці.

Відэа брыфінгу з'явілася на сайце 5 канала.

Прэзідэнт назваў перамовы «вельмі складанымі», аднак адзначыў, што абсалютна ўсе кіраўнікі дзяржаў «падтрымалі логіку мірнага плана».

Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб забеспячэнні свабоды ўкраінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Па словах Парашэнкі, будзе неадкладна актывізавана дзейнасць трохбаковай кантактнай групы, пачаты кансультацыі паміж памежнікамі і начальнікамі Генеральных штабоў.

Акрамя таго, на 6 верасня запланаваны чарговыя кансультацыі па энергетычным пытанні пры ўдзеле камісара ЕС па энергетыцы Гюнтэра Этынгера, а таксама расійскага і ўкраінскага бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?