Расія разлічвае выйсці з канкрэтнымі прапановамі па магчымай карэкцыі базавага пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС і дадатку да яго да міністэрскай сустрэчы 12 верасня.
Пра гэта паведаміў журналістам міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў.
«Гаворка ідзе пра канкрэтныя папраўкі, якія мы павінны ўнесці ў тэкст дадатку, і я не выключаю, што ў тэкст базавага пагаднення», — сказаў ён, адзначыўшы, што разлічвае выйсці з гэтымі прапановамі да міністэрскай сустрэчы, запланаванай у Брусэлі на 12 верасня.
У сваю чаргу, памочнік прэзідэнта РФ Андрэй Белавусаў не выключае, што экспертныя кансультацыі могуць прывесці да карэкціроўкі тэксту базавага пагаднення па асацыяцыі Украіны з ЕС і дадатку да яго.
«Мы ў сціснутыя тэрміны пастараемся паглядзець тыя пункты пагаднення аб асацыяцыі Украіны і ЕС, якія выклікаюць занепакоенасць і нясуць у сабе рызыкі для Расіі, і пастараемся па гэтых пунктах знайсці нейкія развязкі. Аж да магчымага ўнясення зменаў у тэкст пагаднення або яго дадаткаў», — паведаміў ён журналістам.
Еўракамісар па гандлі Карэл Дэ Гюхт пацвердзіў журналістам у Мінску правядзенне трохбаковай сустрэчы РФ, Украіны і ЕС па імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі і свабоднага гандлю Бруселя і Кіева 12 верасня ў бельгійскай сталіцы.
«Я веру, што мы зможам знайсці рашэнне па так званых гандлёвых ускладненнях, якія ўзнікаюць у выніку імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю Украіны і ЕС. Працэс працягваецца на ўзроўні экспертаў і 12 верасня ў Бруселі мы зноў сустрэнемся на палітычным узроўні», — сказаў ён у аўторак.
Чакаецца, што сустрэча ў Бруселі пройдзе на ўзроўні міністраў, дзе РФ будзе прадстаўляць кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў, Украіну — кіраўнік МЗС Павел Клімкін і ЕС — еўракамісар па гандлі Карэл Дэ Гюхт.
Трохбаковыя кансультацыі па імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі былі запушчаны ў маі 2014 года.