Шматбаковыя перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрапейскі саюз прайшлі ў Мінску 26 жніўня на пазітыўнай ноце, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«Яны прайшлі душэўна і пазітыўна. Было пачуццё, што ўсе бачаць праблему і прыкладаюць усе намаганні, каб вырашыць яе», — сказала яна.

Паводле слоў Эштан, у ходзе перамоваў eдзельнікі адзначылі неабходнасць спынення агню ва Украіне, эфектыўнага кантролю на мяжы паміж Расіяй і Украінай, а таксама дастаўкі гуманітарнай дапамогі на ўсход краіны ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?