На працягу сутак расійскі бок працягваў працэс перакідання ваеннай тэхнікі да памежных з Украінай раёнаў, у першую чаргу, у Растоўскую вобласць.

Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Faceboook.

«У той жа час, адзначаецца памяншэнне ваеннай прысутнасці падраздзяленняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў прыгранічных раёнах Белгарадскай, Курскай, Варонежскай і Бранскай абласцей гэтай краіны», — адзначаецца ў паведамленні.

Ваенныя атрымалі дадзеныя адносна руху калоны тэхнікі ў колькасці да 100 адзінак (танкі, БТР, РСВЗ «Град», БМП) па дарозе паведамленнем «Старабешава — Тэльманава» ў накірунку н.п. Тэльманава. Адзначаецца наяўнасць наступных апазнавальных знакаў на тэхніцы: кругі або трыкутнікі белага колеру.

«Па наяўных дадзеных, на выездзе з населенага пункта Перамога разгорнуты штаб батальёна тактычнай групы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. У населены пункт Амвросіеўка зайшлі 5 БТР і 1«КамАЗ»з жывой сілай», — паведамляюць у штабе.

З тэрыторыі Расіі праз населены пункт Дзіброўка ў бок Дмітраўкі прайшла калона: 6 РСЗА «Град», 8 тэнтаваных «КАМАЗаў», 2 «Урала» з жывой сілай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?