У Віцебску пры лабавым сутыкненні аўто адзін чалавек загінуў, двое дарослых і дзіця траўмаваныя, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Інфармацыя аб ДТЗ у Віцебску па вуліцы Цітова паступіла выратавальнікам 26 жніўня каля 21 гадзіны. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена, што адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіля-таксі «Сеат-Альхамбра» з легкавым аўтамабілем ВАЗ-2105.

Кіроўца таксі пакінуў аўтамабіль самастойна, з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў абласную бальніцу. У ВАЗе знаходзіліся 4 чалавекі. Кіроўца 1985 года нараджэння ў выніку ДТЗ не пацярпеў. Жанчына-пасажыр 1984 года нараджэння загінула на месцы ДТЗ, была вынятая з аўтамабіля работнікамі МНС пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады. Яшчэ адна пасажырка, дэблакаваная ратавальнікамі з аўтамабіля, з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана. Таксама ў машыне знаходзіўся сын кіроўцы 2008 нараджэння, якога дасталі з аўтамабіля да прыбыцця падраздзяленняў МНС, з траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.

Разгляд па факце ДТЗ праводзіць ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?