Прыблізна ў 23 гадзіны 26 жніўня ў вёсцы Новая Гута Гомельскага раёна загарэўся сенасклад, які належыць дзяржаўнаму аб'яднанню жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасці свініны «Галоўтлушчапрам» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 

Да прыбыцця ратавальнікаў сенасклад быў увесь ахоплены агнём. У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы памяшкання, а таксама 40 тон сена і 10 тон саломы, паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў. 

Прычына пажару і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца. Разглядаюцца дзве асноўныя версіі ўзнікнення пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпал. 

Нагадаем, 26 жніўня ў полі каля вёскі Леніна Добрушскага раёна загарэлася салома. У выніку пажару знішчана 20 рулонаў саломы ўкосу 2014 года. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Адна з версій — занос агню звонку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?