У партыі «Бацькаўшчына» адбыўся буйны раскол. З партыі сыходзяць амаль усе ключавыя палітыкі.

Пра гэта ў сваім блогу на «Украінскай праўдзе» паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў. Ён напісаў, што рознагалоссі ўзніклі пры абмеркаванні фармавання спісу партыі на будучых парламенцкіх выбарах.

Ён паведаміў, што ў рамках абмеркавання прапаноўвалася, каб спіс аб'яднанай Бацькаўшчына на выбарах ўзначаліў наш кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Арсень Яцанюк. Пры тым, што лідэрам партыі, вядома, заставалася б Юлія Цімашэнка.

Пры гэтым Авакаў паведаміў, што настойваў на адзінстве ўсіх дэмакратычных сіл.

«Я паважаю меркаванне сяброў і палітыкаў у Бацькаўшчыне, якія лічаць, што апазіцыя да Парашэнкі — большая карысць для краіны. Разумею логіку іх пярэчанняў і аргументаў, разумею адценні і ўмовы магчымага аб'яднання… усё разумею. Але шчыра выказваю сваю пазіцыю — у сённяшняй сітуацыі ГЭТА НЕ ПРАВІЛЬНА І НЕ ДАПУШЧАЛЬНА. ТОЛЬКІ ЕДНАСЦЬ, «попре все»… «, — напісаў ён.

Як заявіў Авакаў, ён быў вымушаны пакінуць абмеркаванне і сысці.

Ён таксама заявіў аб намеры пакінуць партыю яшчэ шэрагу ключавых палітыкаў.

«Хто пайшоў? Турчынаў, Яцанюк, Авакаў, Дзянісава, Пятрэнка, Грыневіч, Галаўко, Мацейчанка, Пашынскі, Парубій, Пышны, Бурбак, Хміль, Апостал, Емец, Лунчанка», — напісаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?