Мінгарвыканкам прапануе прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці саміх работнікаў за парушэнне норм заканадаўства па ахове працы, паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 жніўня першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Дзяніс Капітан. 

Паводле яго слоў, такая ініцыятыва звязана з тым, што ў большасці выпадкаў, паводле статыстыкі, у атрыманні траўмы вінаваты сам пацярпелы. 

Прапанова па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях перададзена ў Савет міністраў. «Гэта норма дазволіць зацікавіць не толькі адміністрацыю прадпрыемстваў і арганізацый, але і саміх работнікаў выконваць нормы заканадаўства па ахове працы, ужываць сродкі абароны падчас працы і правільным чынам арганізоўваць сваё працоўнае месца», — лічыць Капітан. 

Паводле яго слоў, пакуль паводле норм КоАП адміністрацыйную адказнасць за парушэнне норм заканадаўства па ахове працы нясуць адказныя асобы, у тым ліку кіраўнікі. Работніка можна прыцягнуць толькі да дысцыплінарнай адказнасці па рашэнні наймальніка. 

«Нагляд за заканадаўствам аб ахове працы і працоўным заканадаўствам ускладзены на дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі аховы працы, у якім працуюць дзяржаўныя інспектары. Мы лічым, што менавіта ім можна даць права складаць пратаколы на работнікаў, якія парушылі нормы аховы працы», — паведаміў першы намеснік старшыні камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?