Раніцай 25 жніўня на могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам прайшлі пахаванне дэсантнікаў Кічаткіна і Восіпава.

Дзе і як яны загінулі, не паведамлялася. На наступны дзень паведамленні аб зніклых на мяжы з Украінай і, магчыма, на тэрыторыі Украіны сталі прыходзіць з усёй краіны. Трывогу забілі родныя і праваабаронцы. «Дождь» зрабіў падборку матэрыялаў па тэме.

Пскоў

— Днём 25 жніўня крыніцы «Дождя» і «Слона» паведамілі аб тым, што пад Псковам у вёсцы Выбуты прайшло сакрэтнае пахаванне дваіх дэсантнікаў — Кічаткіна і Восіпава.

— Позна ўвечары 25 жніўня газета «Пскоўская губерня» апублікавала фатаграфіі з могілак у Выбутах.

— Раніцай 26 жніўня карэспандэнт «Дождя» Уладзімір Роменскі прыбыў на могілкі ў Выбуты.

— Днём 26 жніўня пскоўскі дэпутат Леў Шлосберг распавёў у эфіры «Дождя», што адбывалася на пахаванні дэсантнікаў на могілках у Выбутах пад Псковам.

— Днём 26 жніўня на яшчэ адных могілках пад Псковам на журналістаў Дождя, «Русской планеты», «Фонтанки» і «Новой» напалі двое невядомых. Яны кідалі камяні ў іх аўтамабіль і пракалолі дзве шыны. Раней невядомыя ў чорным прапаноўвалі журналістам пакінуць Пскоў «першым жа цягніком». Таксама на могілках напалі на галоўнага рэдактара піцерскага агенцтва «Тэлеграф» і разбілі яму фотаапарат.

— Увечары 26 жніўня карэспандэнту «Дождя» ўдалося знайсці пад Псковам яшчэ адну імянную магілу дэсантніка Аляксея Карпенкі 1974 года нараджэння. Ён загінуў 18 жніўня.

Саратаў

— Днём 26 жніўня кіраўнік саратаўскага аддзялення Саюза салдацкіх маці, якая правяла прэс-канферэнцыю з маці зніклага дэсантніка Іллі Максімава, распавяла «Дождю», што дэсантнікаў прымушаюць падпісваць кантракты, а потым яны знікаюць.

— У вячэрніх навінах 26 жніўня «Дождь» прадэманстраваў фрагмент прэс-канферэнцыі з маці Іллі Максімава.

Кастрама

— Днём 26 жніўня РБК напісаў, што ў Кастраме сваякі затрыманых у Украіне ваеннаслужачых палка 98-й Свірскай Чырванасцяжнай паветрана-дэсантнай дывізіі чакаюць сустрэчы з камандаваннем часткі.

— Як паведаміў вечарам 26 жніўня карэспандэнт «Дождя» Цімур Алеўскі, камандаванне дывізіі ў Кастраме «правяло пэўную працу» з роднымі затрыманых у Украіне дэсантнікаў, пасля чаго ў іх прапала жаданне мець зносіны з журналістамі.

Растоў-на-Доне

— Увечары 26 жніўня кіраўнік «салдацкіх маці» Пецярбурга і член прэзідэнцкага Савета па правах чалавека Эла Палякова ў прамым эфіры «Дождя» распавяла, што, па яе інфармацыі, ваенныя шпіталі ў Растове-на-Доне і іншых рэгіёнах поўдня Расіі зараз перапоўненыя.

Варонеж

— Увечары 26 жніўня РІА Варонеж паведаміла пра пахаванне пад Варонежам Антона Караленкі, камандзіра дэсантна-штурмавога ўзвода 76-й пскоўскай дывізіі, які загінуў пры невядомых абставінах 19 жніўня. У яго засталіся жонка і маленькая дачка ў Пскове.

Дагестан

— Днём 26 жніўня стала вядома, што двое членаў Савета па правах чалавека Эла Палякова і Сяргей Крывенка накіравалі запыт у Следчы камітэт з просьбай правесці расследаванне абставінаў гібелі 9 дагестанскіх кантрактнікаў, нібыта загінулых 9 і 11 жніўня на палігоне ў Растоўскай вобласці. Пазней стала вядома, што гаворка ідзе пра 11 загінулых.

— Увечары 26 жніўня кіраўнік «салдацкіх маці» Пецярбурга і член прэзідэнцкага Савета па правах чалавека Эла Палякова ў прамым эфіры «Дождя» распавяла, што, па яе інфармацыі, вайскоўцам з Дагестана плацілі па 250 тысяч рублёў за ўдзел у баявых дзеяння на ўсходзе Украіны.

Пецярбург

— Увечары 26 жніўня кіраўнік «салдацкіх маці» Пецярбурга і член прэзідэнцкага Савета па правах чалавека Эла Палякова распавяла «Дождю» па тэлефоне, што зараз яна правярае інфармацыю аб тым, што бортам у піцерскую Ваенна-медыцынскую акадэмію імя Кірава дастаўлены каля сотні параненых. Гэтую інфармацыю ўскосна ў эфіры пацвердзіў і карэспандэнт «Дождя» ў Пецярбургу.

Украіна

— Раніцай 26 жніўня СБУ апублікавала відэа допытаў палонных расійскіх дэсантнікаў.

— Днём 26 жніўня ў размове з журналістам «Дождя» брат аднаго са зніклых салдат распавёў пра званок з Украіны з прапановай «забраць труп».

— Пасля начных перамоваў у Мінску з Пятром Парашэнкам рана раніцай 27 жніўня Уладзімір Пуцін выйшаў да журналістаў і прызнаў, што расійскія дэсантнікі, пра затрыманні якіх да гэтага паведаміла СБУ, перасеклі мяжу Украіны. Аднак, паводле яго слоў, яны зрабілі гэта выпадкова і падчас патрулявання мяжы. Раней тое ж самае казала крыніца агенцтваў ў Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0