Расія працягне аказанне гуманітарнай дапамогі усходнім рэгіёнам Украіны пад эгідай Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа пры каардынацыі з уладамі краіны.

Так прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў растлумачыў заяву кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна, які паведаміў напярэдадні, што падчас перамоваў з украінскім калегам Пятром Парашэнкам дасягнутая пэўная дамоўленасць па гэтым пытанні.

«Было акцэнтавана, што неабходна працягваць аказанне дапамогі ў сувязі з развіццём гуманітарнай катастрофы ва ўсходніх рэгіёнах Украіны», — сказаў Пяскоў. «Аказанне дапамогі будзе ажыццяўляцца пад эгідай Чырвонага Крыжа і пры поўнай каардынацыі з украінскімі ўладамі», — растлумачыў ён.

27 жніўня ноччу, калі завяршыліся перамовы Пуціна і Парашэнкі ў Мінску, кіраўнік расійскай дзяржавы паведаміў, што лідары закранулі ў тым ліку пытанні аказання гуманітарнай дапамогі усходнім рэгіёнам Украіны. «Мы (расейскі бок) выказвалі заклапочанасць гуманітарным складнікам», — сказаў Пуцін. «Але прэзідэнт Парашэнка і не адмаўляе складанасць гуманітарнай сітуацыі; яна не можа быць ахарактарызаваная інакш як катастрафічная», — дадаў ён.

Па словах прэзідэнта РФ, яны казалі аб магчымасці і неабходнасці аказання гуманітарнай дапамогі Данецку і Луганску. «Мы дамовіліся аб тым, як мы будзем узаемадзейнічаць на гэтым трэку; не буду забягаць наперад, але пэўныя дамоўленасці ў нас тут ёсць», — адзначыў ён.

Як паведаміў у панядзелак міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, Масква накіравала афіцыйную ноту ў МЗС Украіны з інфармаваннем аб намеры падрыхтаваць другі канвой з гуманітарнымі грузамі. Такая ж нота, па словах міністра, была накіравана МКЧК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?