І адкрыцця казіно на месцы крамы ў планах няма, запэўніваюць чыноўнікі.

У пачатку тыдня ў сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні, што замест універсама «Цэнтральны» у Мінску з’явіцца рэстаран і казіно. У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Еўрарадыё запэўнілі, што крама застанецца на ранейшым месцы, а інфармацыя пра гульнявыя ўстановы — непраўдзівыя чуткі.

Супрацоўніца ўпраўлення: «Учора гаварылі з дырэктарам, планаў на закрыццё пакуль няма. Калі такое будзе, то адразу з’явіцца інфармацыя. Пакуль ні інфармацыі пра рамонт, ні рэстаўрацыю няма. Гэта крама мае гісторыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?