У Нігерыі ўрад адклаў пачатак навучальнага года ў школах на шэсць тыдняў у сувязі з успышкай ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы.

Школы застануцца закрытымі да сярэдзіны кастрычніка, пакуль персанал будзе навучацца выяўленню і адрозніваць прыкметы захворвання.

Па словах міністра адукацыі Ібрагіма Шэкараў, урад гатовы падоўжыць гэты перыяд.

У Нігерыі ад ліхаманкі загінулі пяць чалавек. У Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ ахвярамі Эболы сталі больш за 1400 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?