Шэраг грамадзян вызваляюцца ад платы за карыстанне ліфтам. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове № 14 Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 28 ліпеня 2014 года, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі. 

Дакументам устаноўлена, што плата за карыстанне ліфтам не спаганяецца з фізічных асоб, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, якія па стане здароўя не могуць карыстацца ліфтам. 

Паводле пастановы Міністэрстваа аховы здароўя № 59 ад 18 ліпеня 2014 года да такіх асоб адносяцца: 

- асобы, якія пакутуюць на захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы ў стадыі дэкампенсацыі, калі рэзка абцяжарана самастойнае перамяшчэнне, ішэмічнай хваробай сэрца, парушэннем кровазвароту II-Б–III стадыі; 

- асобы, якія пакутуюць на захворванні бронхалёгачнай сістэмы, да якіх адносіцца дыхальная недастатковасць III ступені з парушэннем кровазвароту II–III ступені; 

- асобы з цяжкімі наступствамі неўралагічных захворванняў ці траўм, якія прыводзяць да немагчымасці перамяшчэння ці рэзкага абмежавання перамяшчэння, арыентацыі: геміплегія ці рэзка выяўлены тэтра- ці геміпарэз; параплегія ці рэзка выяўлены парапарэз; выяўленая сэнсарная афазія; 

- інкурабельныя пацыенты, што пакутуюць на анкалагічнае захворванне; 

- асобы, якія перамяшчаюцца ў калясках, уключаючы крэслы-каляскі, велакаляскі, пры адсутнасці грузавога ліфта ў жылым доме і немагчымасці заязджаць у ліфт на калясцы з-за неадпаведнасці габарытаў і (ці) адсутнасці пандусаў. 

Для вызвалення ад платы за карыстанне ліфтам неабходна падаць заяву і неабходныя дакументы. 

Указаныя пастановы набываюць моц 28 жніўня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?