Камітэт салдацкіх маці ў Стаўрапольскім краі Расіі склаў спіс з чатырохсот параненых і забітых расійскіх салдат. Пра гэта паведаміла яго старшыня Людміла Багаценкава.
«У мяне спіс каля чатырохсот чалавек. Там і параненыя і загінулыя», — распавяла яна Дождю.
Гаворка ідзе аб некалькіх мотастралковых брыгадах:
19-й Асобнай мотастралковай Варонежска-Шумленскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Працоўнага Чырвонага Сцяга (Уладзікаўказ, Паўночная Асеція), 17 Асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады ў горадзе Шалі (Чачня), 8 Асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе ў горадзе Шатой (Чачня).
Па словах Багаценкавай, акрамя ужо згаданых у спісе ёсць вайскоўцы і з іншых частак расійскай арміі. Спіс параненых і загінулых не з'яўляецца канчатковым і ўвесь час папаўняецца.