president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Нурсултанам Назарбаевым.
Кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы працягнулі абмеркаванне комплексу пытанняў, пачатае напярэдадні ў Мінску ў ходзе мерапрыемстваў, звязаных з сустрэчай прэзідэнтаў «Мытнай тройкі», Украіны і высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза.
Аляксандр Лукашэнка цёпла падзякаваў Нурсултану Назарбаеву за нязменна сяброўскае стаўленне да Рэспублікі Беларусь, якое адлюстроўвае сапраўды партнёрскі характар супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка асабіста праводзіў прэзідэнта Казахстана ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».