Расія не зацікаўленая ў развале Украіны, заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, выступаючы на форуме «Селігер», у якім бяруць удзел моладзевыя праўладныя рухі.

«Мы не зацікаўленыя ў тым, каб развальваць дзяржаву. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб дзе б там ні было правы чалавека не маглі быць забяспечаныя. І тое, што зараз ўнутры Украіны адбываецца, тое, што Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа засведчыў як унутраны ўзброены канфлікт, гэта прымушае нас кіравацца тымі падыходамі, якія замацаваны ў міжнародным праве — спыненне агню і пачатак перамоваў», — сказаў Лаўроў, адказваючы на пытанне аб тым, чаму Расія не прызнае самаабвешчаныя ДНР і ЛНР.

Лаўроў дадаў, што ў агульных інтарэсах захаваць Украіну для камфортнага жыцця рускага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?