Прамая тэлефонная лінія па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання і лячэння наркатычнай залежнасці адбудзецца 28 жніўня з 14 да 20 гадзін.

Як паведамілі ў беларускім грамадскім аб'яднанні «Пазітыўны рух», на лініі будуць працаваць псіхолаг, падлеткавы нарколаг, кансультант па залежнасці і прадстаўнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў. Яны адкажуць на ўсе пытанні адносна ўжывання спайсаў і залежнасці ад іх. Асаблівая ўвага будзе нададзена кансультацыйнай дапамозе бацькам, чые дзеці ўжываюць курыльныя сумесі.

Звязацца па спецыялістамі можна будзе па гарадскім тэлефоне 8-801-100-18-18 (званок са стацыянарных тэлефонаў бясплатны для ўсёй Беларусі), мабільных тэлефонах (029) 122-18-18 (velcom) і (029) 807-58-08 («МТС»), па скайпу hiv_drugs_help_line і электроннай пошце [email protected]. Усе кансультацыі будуць праходзіць ананімна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?