Мяжа паміж дзяржавамі бачная «няўзброеным вокам». Вы думаеце, і далей будзе асфальт? Памыляецеся! Усяго пару кіламетраў!

Мяжа паміж дзяржавамі бачная «няўзброеным вокам». Вы думаеце, і далей будзе асфальт? Памыляецеся! Усяго пару кіламетраў!

Літвінава! Тут жылі літвіны! Няхай гэтая шыльда некаму на Беларусі пагрэе душу! У Себежскім раёне — тры вёскі з назовам Літвінава.

Літвінава! Тут жылі літвіны! Няхай гэтая шыльда некаму на Беларусі пагрэе душу! У Себежскім раёне — тры вёскі з назовам Літвінава.

Руіны дома аканома маёнтка Анінск. Верагодна, будынак ад пачатку быў мураваны «ў разынкавым стылі», і толькі потым яго патынкавалі.

Руіны дома аканома маёнтка Анінск. Верагодна, будынак ад пачатку быў мураваны «ў разынкавым стылі», і толькі потым яго патынкавалі.

Руіны ўзарванага дома аканома маёнтка Анінск.

Руіны ўзарванага дома аканома маёнтка Анінск.

Руіны стайні Корсакаў.

Руіны стайні Корсакаў.

Фрагмент парка пры сядзібе Корсакаў.

Фрагмент парка пры сядзібе Корсакаў.

Колішні маёнтак Корсакаў Анінск (Анінскае). Надмагільны помнік Пятру Корсаку сцягнуты з цвінтара і валяецца пасярод вёскі Анінск.

Колішні маёнтак Корсакаў Анінск (Анінскае). Надмагільны помнік Пятру Корсаку сцягнуты з цвінтара і валяецца пасярод вёскі Анінск.

Касцёл Св. Тройцы і Св. Антонія ў Себежы, перароблены ў царкву.

Касцёл Св. Тройцы і Св. Антонія ў Себежы, перароблены ў царкву.

У цэнтры Себежа — помнік Зіновію Герту.

У цэнтры Себежа — помнік Зіновію Герту.

Дырэктар Себежскага краязнаўчага музея Аляксей Пятрэнка (злева) апавядае аб гісторыі стварэння музея і яго экспанатах.

Дырэктар Себежскага краязнаўчага музея Аляксей Пятрэнка (злева) апавядае аб гісторыі стварэння музея і яго экспанатах.

Куды там Глыбоцкаму музею да Себежскага! Нам, як дарагім гасцям, дазволілі фота і відэаздымку.

Куды там Глыбоцкаму музею да Себежскага! Нам, як дарагім гасцям, дазволілі фота і відэаздымку.

Себеж. Маляўнічы від з Себежскага возера.

Себеж. Маляўнічы від з Себежскага возера.

«Той жа пан Дзмітры Корсак мае іменне айчызнае на імя Ластовіца двор … К таму ж двару людзі айчызныя сёлы на рубяжы маскоўскім Вярбілава, Загор’е, Яса, Колпіна. У тых сёлах дымоў 62, з тых людзей яму прыходзіць 11 коп і грошай 12».

Ужо з­-за гэтых радкоў з рэвізіі Полацкага ваяводства за 1552 год, вынесеных у эпіграф, можна адправіцца ў вандроўку. Ластовіца двор — гэта сённяшняя вёска Ластавічы каля Глыбокага. А вось дзе «сёлы на рубяжы маскоўскім»? Дзе быў той рубеж у 1552 годзе?

Калі складалася кніга «Памяць. Глыбоцкі раён» было прынята лічыць, што Вярбілава — варыянт назвы вёскі Вольберавічы ў Докшыцкім раёне. Але цяпер ёсць інтэрнэт. Пара секундаў — і мы, са здзіўленнем, даведваемся, што Вярбілава, Загор’е, Яса і Колпіна знаходзяцца ў Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці. Тут і праходзіла мяжа (рубеж) паміж Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскім.

Але гэта — не ўсё. У адным з даведнікаў па Пскоўскай вобласці чытаем, што ў вёсцы Вярбілава ў канцы XVI ст. быў збудаваны Вярбілаўскі ўніяцкі мужчынскі манастыр, а заснаваў яго мсціслаўскі ваявода Язэп Корсак. Тамсама паведамляецца, што ў Вярбілаўскай царкве доўгі час захоўваўся партрэт Корсака, які быў у 1918 перададзены ў Себежскі краязнаўчы музей, «дзе цяпер і знаходзіцца». Яшчэ адзін партрэт Язэпа Корсака? Сенсацыя! Едзем у Себеж!

— Няма ў нас партрэта! — кажа дырэктар музея Аляксей Пятрэнка. — Гэта — журналісцкая «качка». Калі б у нас быў партрэт Корсака, то ён бы не пыліўся ў запасніках музея. Пры гэтым Корсак для нас — не такая ўжо і важная персона, у нас хапае і сваіх выбітных людзей. Але Корсакі і Агінскія ў Себежы «наслядзілі». Корсакі маюць дачыненне і да пабудовы нашага касцёла (цяпер царква).

Але не факт, што партрэта тут ніколі не было. У гады нямецкай акупацыі музей цалкам разрабавалі, і пасля вайны прыйшлося наноў збіраць экспанаты. Ад даваеннага засталося пару цікавых камянёў. Сляды партрэта Корсака згубіліся.

Себежцы — не скабары

Трэба аддаць належнае Аляксею Пятрэнку — ён разумее спецыфіку свайго краю, хоць сам паходзіць з глыбіннай Расіі. Паводле яго слоў, жыхары Пскоўшчыны называюць сябе скабарамі, аднак себежцаў да скабароў не залічваюць. Калі выдаецца кніга аб культуры ці этнаграфіі Пскоўшчыны, дык Себеж там не прысутнічае, быццам яго няма. Тое ж датычыць, дарэчы, і гарадоў Невеля і Вяліжа.

У экспазіцыі музея — мапа Віцебскай губерні, да якой Себеж належаў да 1924 года. Побач з мапай — «Пагоня», гарадскі герб Себежа часоў ВКЛ і Полацкага намесніцтва, факсімільная мапа Рэчы Паспалітай, дзе Себеж адзначаны «на рубяжы маскоўскім».

Аляксей Пятрэнка называў канкрэтныя вёскі на Пскоўшчыне, дзе да сёння размаўляюць па­беларуску, туды прыязджаюць расійскія этнографы, запісваюць фальклор. Аднак гэта не было ў нашых планах, паездка і так была перанасычанай.

Запусценне

Пасля Себежа нашая група глыбачанаў з сямі чалавек накіравалася ў вёску Анінск (Анінскае). Пасярод вёскі валяецца надмагільны помнік Пятру Корсаку (1796—1862), які невядома з якой прычыны прыцягнулі з цвінтара. Анінск уражвае дубовымі прысадамі. Дубы — у тры абдымы, пэўна, ім гадоў па 300! Уся вёска патанае ў цені гэтых волатаў. Вялізны стары парк на беразе возера. А навокал — руіны. Трава ў рост чалавека — ідзеш навобмацак і раптам упіраешся ў рэшткі нейкай пабудовы.

— Вось чаго рускія папёрліся ва Украіну? Свая зямля прападае! — абураецца глыбоцкі краязнаўца Генадзь Плавінскі.

Разумею, што і ў Беларусі не ўсё ладна з помнікамі даўніны, але тут сітуацыя яшчэ больш трагічная. Гэта ў нас, у Глыбокім, Язэп Корсак, ваявода мсціслаўскі — ледзьве не нацыянальны герой і помнік яму стаіць на Алеі Славы, вуліца названая, партрэт у касцёле. Бацька Глыбокага — фундатар трох храмаў. А для жыхароў Пскоўшчыны Корсакі — «литовские захватчики», якія хацелі «поработить» рускія землі. Ну і што з таго, што беларусы заўсёды лічылі гэтыя землі сваімі. Цяпер тут Расія! І гісторыю яна піша па сваім розуме. Гэта мы самі сабе можам сказаць: беларусы адваёўвалі свой жа горад, як цяпер украінская армія адваёўвае свае ж украінскія гарады Данецк і Луганск ад прышлых тэрарыстаў.

На фоне грандыёзнага запусцення звяртаюць на сябе ўвагу руіны двухпавярховага будынка, дзе ўсё яшчэ праглядаюцца рысы вытанчанага барока. Меркавана, дом упраўляючага маёнткам Анінск. Цэлым у колішнім маёнтку застаўся толькі флігель. Хтосьці тут жыве, на франтоне — спадарожнікавая антэна. Адзінае месца, дзе скошаная трава!

У Вярбілава мы не паехалі, шмат часу згубілі на пошукі Анінска. Расія! Як знойдзеш, калі дарожных указальнікаў няма. Мо зладзім асобную вандроўку. Усё ж Вярбілава належала нашаму глыбоцкаму Язэпу Корсаку, ваяводу мсціслаўскаму, прэфекту дзісненскаму, паслу на Сойм Рэчы Паспалітай, уладальніку мястэчка Глыбокае.

Што рускія ядуць?

Спадарства! Братцы! Што гэтыя рускія ядуць? Колькі мы не калясілі па Себежчыне — ніводнага калгаснага поля не ўбачылі. Гародаў у людзей няма! Адны дзяды, чартапалох ды баршчэўнік, вышэйшы за хаты! Ніводнай каровы, каня ці казы! Хоць яны паскублі б гэтую траву! Няма! Вакол — адны бясконцыя лясы што пушчы, балоты і азёры! Узбочыны дарог няскошаныя! Усё гэта можа чакаць і нас, калі забудзем — хто мы ёсць.

Што праўда, народ тут добры. Запытай нешта — растлумачаць усё да драбніцаў, а толькі потым пацікавяцца — адкуль вы?

Быў бы топавым месцам у Беларусі

Себеж вельмі спадабаўся. Азёры нібы моры! Амаль памерамі з Нарач! Цікавая старадаўняя забудова. Але Расія — вялікая, што ёй Себеж, нават не кропля, а дзясятая частка кроплі ў «рускім моры». Застаўся б ён у Віцебскай вобласці, то быў бы топавым горадам Беларусі. Цукеркай выглядаў бы да Дажынак ці Дня пісьменства!

Дарэчы, пра выбітных себежцаў… У цэнтры Себежа — помнік Зіновію Герту, які нарадзіўся тут у 1916 годзе, яшчэ ў Віцебскай губерні. Так, так! Панікоўскі з «Залатога цяляці». Себеж як і Глыбокае — колішнія яўрэйскія мястэчкі, дзе колькасць яўрэяў дасягала 60%.

На ўзбярэжжы вялікага возера, у парку, стаіць прыгожая каваная стэла, дзе маладыя павязваюць рознакаляровыя стужкі, ды замацоўваюць каханне замкамі, ну а мы павязалі бел­чырвона­белую стужку. Себеж — наш!

***

Язэп Корсак

(1570—1643) дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у войнах за Смаленск (1610, 1633), у выправах караля і вялікага князя Уладзіслава IV на Маскву, уласным коштам узброіў атрад і бараніў ад маскоўцаў Дзісенскі замак. Фундаваў кляштары базылянаў у Беразвеччы і кармелітаў у Глыбокім. У Глыбокім Корсаку стаіць помнік.

Себеж

Горад на паўднёвым захадзе Пскоўскай вобласці РФ, 6 тысяч жыхароў. Упершыню згадваецца ў XV ст. як «прыгарад» Пскова. У часе войнаў XVI—XVII ст. між Рэччу Паспалітай і Масквой увесь час пераходзіў з рук у рукі. Паводле Андрусаўскага міра адышоў Маскве, але ў 1678 быў канчаткова вернуты Рэчы Паспалітай (разам з Невелем і Вяліжам). Ад 1773 — у складзе Расійскай Імперыі, уваходзіў у Віцебскую (Беларускую) губерню. Ад 1924 — у складзе Расіі.

Уладзімір Скрабатун

краязнаўца. Жыве ў Глыбокім (Віцебская вобласць). Рэдактар незалежнай газеты «Вольнае Глыбокае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0