Малады жыхар Ваўкавыска стаў ахвярай небяспечнай прыхільнасці да псіхатропаў.

Пра чарговы факт незаконнага абароту псіхатропнага рэчыва паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

20-гадовы юнак вярнуўся дадому ўвечары ў нецвярозым стане і, сказаўшы маці, што выйдзе пакурыць, пайшоў на вуліцу. Неўзабаве жанчына пачула, як адтуль даносіцца выццё.

У двары яна ўбачыла сына, які выў разам з сабакам, а пасля пачаў бегаць па двары, кідацца на плот, з рота ў яго цякла пена.

Брыгада хуткай дапамогі ледзь змагла аказаць дапамогу хлопцу на месцы, яго шпіталізавалі. Як высветлілася, 20-гадовы малады чалавек атруціўся псіхатропнымі рэчывамі.

Праваахоўнікі выявілі ў хлопца цэлафанавы скрутак і тры канверты з грашовых купюр.

Эксперты пацвердзілі, што ў іх знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва расліннага паходжання.

Маладога чалавека арыштавалі. Заведзена крымінальная справа па факце незаконнага абароту псіхатропнага рэчыва. Вядома, што раней юнак злоўжываў спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?