AFP

AFP

Канцлер ФРГ Ангела Меркель у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падтрымала правядзенне трохбаковых перамоваў па асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам, а таксама выказалася за спыненне агню ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Пра гэта паведамляе ў сераду, 27 жніўня, прэс-служба кіраўніка нямецкага ўрада.

«Канцлер падкрэсліла ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расіі Пуціным, што кантактная група, у якую ўваходзяць АБСЕ, Расія і Украіна, павінна актывізаваць свае намаганні для спынення агню і эфектыўнага кантролю за мяжой. Расія, па яе словах, павінна адыграць сваю ролю», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?