Супрацоўнікі СБУ затрымалі на Луганшчыне радавога 9-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ, якая дыслакуецца ў Растоўскай вобласці.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе СБУ.

У заяве гаворыцца, што затрыманы Хахлоў Пётр Сяргеевіч, 1995 г.н., падчас допыту паведаміў, што яго вайсковая частка перадае баевікам з «ЛНР» і «ДНР» ваенную тэхніку і боепрыпасы.

У прыватнасці, баевікі рэгулярна атрымліваюць ад Расіі сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град», БМП-2, БТР-80.

«Нам распавядалі, што перадавалі машыны чачэнцам», — адзначыў Хахлоў, дадаўшы, што пасля тэхніку павінны былі атрымаць тэрарысты.

Затым, па сведчанні ваеннага, яе адправілі ў Данецк.

У час знаходжання ва Украіне Хахлоў таксама даведаўся, што баявікам плацяць па «150 тысяч [расійскіх рублёў — каля 45 млн беларускіх] у месяц».

Як прызнаўся ваенны, яны разам з таварышам па частцы вырашылі пакінуць расійскую армію і ваяваць у складзе тэрарыстаў.

Каб схаваць дачыненне УС РФ да забеспячэння тэрарыстычных арганізацый цяжкім узбраеннем, расійскія вайскоўцы па загадзе камандзіраў фізічна знішчалі на ваеннай тэхніцы завадскую маркіроўку, нумары, сімволіку і эмблемы - усё, што дазваляла б ўстанавіць яе паходжанне, распавёў вайсковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0