Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне заявіла, што заявы прэс-аташэ Давіда Стуліка пра пачатак расійскай агрэсіі на Данбасе з'яўляецца яго прыватным меркаваннем.

Давід Стулік у Facebook напісаў, што 27 жніўня «пачалася адкрытая расійская агрэсія на ўкраінскай тэрыторыі».

«Гэта агрэсія адбывалася доўгі час, пачынаючы з Крыма, але цяпер стала відавочна, крымскі сцэнар адбываецца і на мацерыковай Украіне», - напісаў Стулік.

Пасля на старонцы Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне з'явілася інфармацыя, што паведамленне спадара Стуліка з'яўляецца яго прыватным меркаваннем і не адлюстроўвае афіцыйнай пазіцыі дыпламатычнага ведамства.

Паведамленне пра расійскую агрэсію знікла са старонкі Давіда Стуліка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?