Прадстаўнікі Канады ў НАТА зрабілі для расійскіх вайскоўцаў спецыяльную карту, якая дакладна тлумачыць, дзе заканчваецца тэрыторыя РФ і пачынаецца тэрыторыя Украіны.

Карту размясціла ў сваім акаўнце Twitter канадская дэлегацыя ў НАТА. На ёй тэрыторыя Расіі пазначана чырвоным колерам і падпісана як «Расія», а тэрыторыя Украіны падпісана як «Не Расія» шрыфтам буйнога памеру.

«Геаграфія можа выклікаць цяжкасці. Вось даведнік для расійскіх вайскоўцаў, якія губляюцца і «выпадкова» заходзяць на тэрыторыю Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Карта з'явілася пасля арышту 10 расійскіх дэсантнікаў на ўсходзе Украіны. Міністэрства абароны Расіі прызнала факт знаходжання сваіх жаўнераў ва Украіне, аднак патлумачыла, што туды яны трапілі памылкова, бо заблукалі. Арыштаваныя дэсантнікі падчас допытаў паведамлялі, што не ведалі аб знаходжанні на тэрыторыі іншай дзяржавы — яны думалі, што ўдзельнічалі ў манеўрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?