Пра гэта сёння, 27 жніўня, телеканалу Дождь распавяла кіраўнік саюза Камітэтаў салдацкіх маці Расіі Валянціна Мельнікава.
Па яе словах, на ўкраінскую тэрыторыю зараз адпраўляюць не толькі кантрактнікаў, але і тых, хто праходзіць службу на тэрміновай аснове. Па словах Валянціны Мельнікавай, усё гэта нагадвае вайну ў Афганістане.
«Ніякіх дадзеных няма, — сказала яна. — Бо адтуль ніхто не піша, адтуль ніхто нічога не паведамляе. Яшчэ ніхто нічога не зразумеў, хутчэй за ўсё. Як гаворыцца, па экспертнай ацэнцы, я думаю, што тысяч 15 там, безумоўна, ходзіць у той ці іншай якасці. Колькі з іх не маюць дакументаў вайскоўцаў, а маюць скасаваныя кантракты ці, як афіцэры, у бестэрміновым адпачынку ці яшчэ нейкае глупства, цяжка сказаць. Але так па ацэнцы, тысяч 15».
У Луганскай вобласці СБУ злавіла 9-й асобнай мотастралковай брыгады Узброеных Сіл РФ Пятра Хахлова