У Мінску з 1 верасня кандуктараў у грамадскім транспарце не будзе, а кантралёраў стане значна больш.

Аб гэтым паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ГП «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.

Яна адзначыла, што да апошняга часу ў сталічным грамадскім транспарце прадавалі білетную прадукцыю каля 1 тыс. чалавек. «Усім, хто хацеў працягваць працаваць на нашым прадпрыемстве, прадастаўлены розныя варыянты працаўладкавання, — запэўніла Ірына Якубоўская. — Кандуктарам прапанавана перайсці ў кантралёры або касіры, штат якіх значна пашыраецца, а таксама ў кандуктары на прыгарадныя маршруты».

Паводле яе слоў, кантрольна-рэвізійная служба ГП «Мінсктранс» павялічваецца да 400 чалавек. З іх 300 — навабранцы з ліку кандуктараў. Пасля магчыма далейшае пашырэнне штата.

Як вядома, заробак кантралёра напрамую залежыць ад колькасці штрафных квітанцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?