Па выніках мінулага года аб'ём экспарту камп'ютэрных паслуг Беларусі склаў каля 60 даляраў на душу насельніцтва, пры гэтым у Індыі гэты паказчык быў роўны 41 долар, у ЗША — 36 даляраў.

За 2013 год у Беларусі сальда камп’ютарных паслуг перавысіла 480 млн даляраў. «Гэта значыць, што ва ўкараненні сучасных тэхналогій у нашу эканоміку мы абапіраемся перш за ўсё на ўласныя сілы і не трапляем у залежнасць ад транснацыянальных карпарацый, чым цяпер, напрыклад, заклапочаныя нашы расійскія калегі», — распавёў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.

«Важна разумець, што за гэтымі лічбамі стаіць праца тысяч людзей і гэта не нейкі асобны разавы праект. Гэта паступальны рух Беларусі да першых радкоў сусветнага рэйтынгу. Таму ёсць усе падставы меркаваць, што па выніках 2015 Беларусь увойдзе ў трыццатку краін з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — адзначыў Дзмітрый Шадко. Найбуйнейшым пастаўшчыком кампутарных паслуг у Беларусі з'яўляецца Парк высокіх тэхналогій.

У 2013 годзе аб'ём экспарту склаў $ 446,7 млн, ці больш за 80% ад агульнага паказчыка па рэспубліцы. За першае паўгоддзе 2014 ПВТ экспартаваў праграмнага забеспячэння і паслуг на 246,1 мільёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?