Ваеннаслужачы Ільнур Кільчэнбаеў, які праходзіў службу па кантракце, загінуў пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, паведамілі ў Ваенным камісарыяце рэспублікі Башкартастан інфармацыйнаму агенцтву Башінфарм.рф.
Паводле выдання, у Башваенкамат паступіла паведамленне аб яшчэ адным загінулым 25 жніўня кантрактнікаў з рэспублікі.
Ільнур Кільчэнбаеў быў старшым стралком сапёрна-дэсантнага штурмавога батальёна вайсковай часці 73612. Меў званне радавога. Яму было 28 гадоў. Родам вайсковец з вёскі Альмясава Кугарчынскага раёна. Яго цела пакуль не дастаўлена на радзіму.
Напярэдадні паведамлялася пра таемна пахаванага кантрактніка з Башкартастана Марсэля Араптанава.