Прэзідэнт Пятро Парашэнка ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці адмяніў візіт у Турцыю і абвясціў скліканне экстраннага пасяджэння РНБА.

«Я прыняў рашэнне адмяніць працоўны візіт у Турэцкую Рэспубліку ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў Амвросіеўцы і Старабешава, бо адбылося ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну», — заявіў Парашэнка.

«Месца прэзідэнта сёння ў Кіеве», — дадаў ён.

Ён сказаў, што Украіна павінна тэрмінова ініцыяваць скліканне пасяджэння Рады Бяспекі ААН.

«Свет павінен даць ацэнку рэзкаму абвастрэнню сітуацыі ва Украіне», — сказаў прэзідэнт краіны.

Паводле яго слоў, Украіна таксама звернецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам склікаць надзвычайнае пасяджэнне Рады Еўрапейскага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?